В мире

Алег Новікаў, Новы час

Польшча 1980-х. Забытая эміграцыя

Больш за мільён палякаў эмігравалі з Радзімы ў 1980-я гады. Галоўным чыннікам гэтага гісторыкі лічаць палітычныя рэпрэсіі.

Неверагодна, але факт. З усіх хваль польскай эміграцыі тая, што мела месца ў 1980-я, найменш вядомая. Хаця колькасна яна была найбольш вялікай. Абсалютны рэкорд быў пабіты ў 1989-м, калі з Польшчы за адзін год эмігравалі прыкладна 250 тысяч чалавек.

Практычна забытыя і самыя гучныя эмігранты тых часоў. Мы добра ведаем Фрэдэрыка Шапена або Адама Міцкевіча — чальцоў польскай палітычнай дыяспары сярэдзіны ХІХ стагоддзя. Аднак наўрад ці чытачу нешта скажуць імёны братоў Зялінскіх.

Між тым, у свой час усе толькі і казалі пра 13-гадовага Адама і 15-гадовага Кшыштафа Зялінскіх, якія збеглі ў Швецыю пад шасі грузавіка на пароме. Каб іх не знайшлі сабакі памежнікаў, браты абмазаліся тлушчам.

У Швецыі ўцекачы заявілі, што яны анарха-панкі — ахвяры паліцэйскага пераследу. Скандынавы паверылі і далі ім прытулак. Гісторыя бачылася настолькі гучнай, што пра братоў нават хутка знялі мастацкі фільм.

Аднак гісторыя з братамі Зялінскімі — асаблівы выпадак. Большасць палякаў траплялі за мяжу больш-менш легальна. Прычым некаторым з аматараў эміграваць дзяржава нават ускосна дапамагала. Гаворка пра так званых «інтэрнаваных» — асоб, якія былі арыштаваныя падчас увядзення вайсковага становішча ў снежні 1981-га.

У лютым 1982 года дырэктар МУС праціснуў пастанову, якая дазваляла былым інтэрнаваным вольна пакідаць краіну з роднымі і сваякамі. Праўда, пры гэтым яны пазбаўляліся права вяртацца на Радзіму. Да канца года ў рамках гэтай акцыі краіну пакінулі каля 9 тысяч чалавек.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(7)