Скандалы

Перастаў выходзіць на сувязь аўтар сатырычнага канала «Советская Белоруссія»

Ад учорашняга дня адмін не адказвае на паведамленні, пры гэтым частка з іх адлюстроўваецца як прагледжаная, піша Наша Ніва.

Цягам апошніх сутак у канале з’явілася некалькі допісаў, але выкананыя яны былі зусім не ў фірменнай стылістыцы «СБ». Каментатары таксама гэта хутка заўважылі. Ад ночы аўдыторыя канала зменшылася амаль на 1000 чалавек пасля паведамленняў аб захопе канала.

Канал «Советская Белоруссія» праз сатыру рэфлексаваў на бягучыя падзеі, імітуючы дзяржаўную прапаганду. Хто менавіта з’ўляецца аўтарам(і) канала невядома.

У інтэрв'ю адмін казаў, што ён працуе рабочым і яму каля 30 гадоў.

Замест узламанага старога сатырычнага Telegram-каналу «Советская Белоруссия» узнік новы, паведамляе Белсат. Цяпер ён даступны па спасылцы @sovbelarussia.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(8)