Политика

Сяргнй Кайко, Новы час

Перанясуць праз COVID-19? Яшчэ раз пра хакейны чэмпіянат свету, якога можа пазбавіцца Беларусь

Рэнэ Фазель збіраецца ў Мінск, тэма зноў на слыху, і ў ёй шмат цікавых паваротаў.

Рэнэ Фазел і Аляксандр Лукашэнка. Фота tut.by

У нядзелю, 27 снежня, швейцарскі рэсурс «Watson» выбухнуў сенсацыяй, што перанос чэмпіянату з Мінска — справа ледзь не вырашаная, засталося толькі пытанне фармалізаваць ды вызначыцца з альтэрнатыўнай пляцоўкай.

Ці гэта будзе Чэхія, ці Славакія, ці можна наогул аддаць турнір цалкам Латвіі — краіне-кампаньёнцы Беларусі па першапачатковаму рашэнню.

Элементарна, «Watson» — артыкул швейцарскага выдання падхапілі ў Беларусі і, памножыўшы жадаемае на рэальнае, вынеслі вырак: сусветнага хакею ў наступным годзе Мінск не ўбачыць як уласных вушэй, і тое добра.

Бо нельга, маўляў, мухляваць з выбарамі, лупцаваць да крыві нязгодных, напіхваць турмы пратэстоўцамі — і застацца па-за ўвагай сусветнай супольнасці.

Тым больш супольнасць тая ўжо дзейнічае — майструе санкцыі, акты аб дэмакратыі, дый да спорту дабралася. На пачатку снежня Міжнародны алімпійскі камітэт агулам забаніў усё кіраўніцтва беларускага НАК — ад выканкама да Аляксандра і Віктара Лукашэнкаў.

Аднак, паводле цвярозага роздуму, наліваць крамбамбулю з нагоды пазбаўлення Мінска хакейнага ЧС яшчэ рана. Бо, па-першае, што б там ні сведчылі інсайды швейцарскага медыя — гэта ўсяго толькі інсайды.

Па-другое, так ці інакш канчатковае рашэнне будзе прымаць Рада Міжнароднай федэрацыі хакея (ІІХФ), а нават пра тэрміны яе паседжання афіцыйных дадзеных пакуль няма.

Ну і, па-трэцяе, тая самая Рада — гэта калегіяльны орган, які выносіць рэзалюцыі выключна шляхам галасавання. Гэта паўтара дзясятка чалавек з розных краін свету, у пінжаках і гальштуках, і хто ведае, як там яны прагаласуюць. Не праводзіў жа інтэрнэт-партал «Watson» свой уласны экзітпол.

І ўсё ж такі яна верціцца — гэтая хакейная кружэлка, спараджаючы ўсё новыя і новыя пытанні. Падаграючы дыскурс, які даўно перайшоў спартыўныя межы і стаўся кейсам геапалітычнага значэння.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2.3(3)