Общество

Павел Белавус застаецца за кратамi

Справу заснавальніка Symbal.by адправілі на «дапрацоўку».

Адбыўся суд над заснавальнікам Паўлам Белавусам, якога затрымалі два дні таму, паведамляюсь праваабаронцы. Яго абвінавачваюць па двух артыкулах КаАП: 19.11 (распаўсюджванне інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) і 19.12 (незаконны выраб і/або распаўсюджванне методык або іншых матэрыялаў аб спосабах вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў).

Па папярэдняй інфармацыі, яго затрымалі за тое, што ён перасылаў на Белпошце кнігу «Беларуская нацыянальная ідэя» Зміцера Лукашука, якую 31 сакавіка гэтага году ўлады прызналі экстрэмісцкай.

Сёння справу Паўла адправілі ў РУУС на дапрацоўку. Дадзеных аб тым, што яго адпусцiлi, няма. Такiм чынам, Белавус застаецца на Акрэсцiна. 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.5(8)