Паўлу Белавусу прысудзілі 15 сутак арышту

Яго абвінавацілі па артыкуле 24.23 ч.1: «Парушэнне парадку правядзення масавых мерапрыемстваў».

Фота Сяргея Гапона

Паведамляюць, нібыта Павел заклікаў да ўдзелу ў несанкцыянаваных акцыях супрацоўнікаў РУУС, куды яго даставілі пасля адпраўкі папярэдняй справы на дапрацоўку, піша by_culture.

Паведамляецца, што адлік пакарання пойдзе ад чацвярга 18 лістапада, хаця яго затрымалі ў панядзелак.

Тады пісалася, што Белавус затрыманы за перасылку кнігі «Беларуская нацыянальная ідэя», якую прызналі экстрэмісцкай.

На суткі Паўла адправіла суддзя Ленінскага раёна Юлія Шут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(6)