Общество
Eolonir

Патрыятызм для самых маленькіх

Вядома, што ў сталінскім СССР пры прыняцьці на працу, паступленьні ва ўнівэрсытэт, ды й увогуле любой зьмене жыцьця чалавек мусіў запаўняць анкету, у якой дзяржава вельмі падрабязна цікавілася асабістым жыцьцём сваіх “падданых”. Вы лічыце, што такія часы канулі ў Лету? Толькі не ў Беларусі.

Гарадзкія ўлады ды ўправы па ідэалёгіі працягваюць шакіраваць сваім “патрыятычным” стаўленьнем да адукацыі дзетак ды ўвогуле моладзі. То ў адказ на патрабаваньні пабудаваць роварную сьцежку на ўдзельнікаў “Крытычнае масы” нацкоўваюць АМАпаўцаў, а потым нарэшце будуюць яе ў Камсамольскім парку, там дзе яна ўвогуле не патрэбная. То праводзяць апытаньні дзяцей у школах, як іх бацькі ставяцца да ўладаў і наколькі часта тыя глядзяць беларускія навіны. Піша nicolaev паводле karyzna:

“Цікавую ды павучальную гісторыю распавялі мне знаёмыя, дзеткі якіх ходзяць у малодшыя класы простай сярэдняй беларускай школы. Аднойчы дзіцё іх дзесяцігадовае ім і кажа: "Нам у школе казалі вам не расказваць, але я скажу па сакрэце, што мы сёння апытальнік запаўнялі!" - "Што яшчэ за апытальнік?", - цікавяцца бацькі. - "Ну гэты, на патрыятызм...”. – “...?!”. – “А што там за пытанні былі, хаця б?” - зрэшты апрытомнелі бацькі. – “Ну дык, ці часта вы глядзіце тэлевізар, ці глядзіце беларускія навіны, як вы ставіцеся да нашай дзяржавы, што бацькі кажуць пра нашага прэзідэнта і г.д.”, - адказвае дачка. Пайшлі разбірацца, а разам з імі яшчэ колькі чалавек бацькоў іншых дзетак, і высвятляецца, што, сапраўды, апытанне гэткае праводзілі і дзеткам раілі не казаць старэйшым, а пасля стала вядома, што не толькі ў іхняй школцы такое робіцца. У суседняй дырэктар адмовіўся, ды і паасобныя настаўнікі адмаўляліся, некаторыя нават працай ахвяраваўшы. А вы ведаеце, што вучыць сёння ваша дзіцё? Гэта не 1984 год - гэта 2007!!!”

Уражвае не само анкетаваньне – глупа было б лічыць, што яно зыходзіць ад самага верху. Проста чыноўнікі на ўсіх узроўнях, рухомыя трымценьнем за сваё хлебнае месца і поўнай беспакаранасьцю, а таксама беручы прыклад з паводзінаў сваіх “старэйшых” братоў, пачынаючы з прэзыдэнта, лічаць такія апытальнікі ў парадку рэчаў. І пры гэтым культывуецца культура “шасьцёрніцтва”, калі настаўнік – чалавек, які з’яўляецца прыкладам для дзяцей, – просіць іх “не казаць старэйшым”. Калі ў дзіця такое пытае старэйшы чалавек, і, барані Божа, пытае настала, кожны раз, то ў самога дзіця ўзьнікае адчуваньне, што ён па жыцьці мусіць хавацца. Ну й гэтак далей.

“Вести с полей” аддаўна набілі аскому ва ўсіх у блёгасфэры. І ў гэты раз блёгеры ўжо не зьдзіўляюцца, насколькі часта згадвае “Советская Белоруссия” перадавы ў сьвеце намалат, а чаму “Белорусы и рынок” зьвяртаюцца да гэтае тэмы.

Хаця натуральна, што ў краіне, дзе прэзыдэнт ня можа падлічыць слушную колькасьць тон, а “зацірае” электарату пра поўную эканамічную бясьпеку, на гэтым можна рабіць грошы. Вось толькі калі мы вернемся да пачатку ХХ стагодзьдзя, калі Беларусь і Ўкраіна на свае грошы маглі накарміць паў-Эўропы? Пра завоз тады й слова не было.

 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)