Памёр протаіерэй Іаан Харашэвіч

Гэта яму дазволілі адкрыць першы праваслаўны храм Мінска ў часы перабудовы.

Раніцай 6 мая памёр настацель мінскага храма Марыі Магдалены Іаан Харашэвіч. Яму было 87 гадоў. Гэтую інфармацыю Нашай Ніве пацвердзіў ягоны зяць, настаяцель храма-помніка Усіх Святых Фёдар Поўны.

Іаан Харашэвіч. Фота sb.by

Ёсць размовы, што прычынай смерці Харашэвіча мог стаць каранавірус. «Не ведаю, я пакуль не бачыў заключэнне аб смерці», — сказаў НН Фёдар Поўны.

Памерла манахіня Сьвята-Елісавецінскага манастыра. У яе быў станоўчы тэст на каранавірус

Харашэвіч быў адным з найстарэйшых і найбольш паважаных святароў Мінска. Сёлета ён атрымаў з рук Аляксандра Лукашэнкі прэмію за духоўнае адраджэнне. Амаль трыццаць гадоў ён быў настаяцелем храма Марыі Магдалены. Гэта была першая царква ў Мінску, якой дазволілі службы ў часы СССР пасля доўгага перыяду забароны на адкрыццё храмаў.

Харашэвіч быў адным з найбліжэйшых паплечнікаў мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева). Разам яны служылі ў Германіі і Мінску.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(9)