Общество

Памёр пісьменнік Юры Станкевіч

Празаіку было 76 гадоў.

22 кастрычніка памёр пісьменнік Юры Станкевіч, паведамілі ў Саюзе беларускіх пісьменнікаў.

Юры Станкевіч (сапраўднае імя — Георгій Васільевіч Харытановіч) нарадзіўся ў Барысаве 21 студзеня 1945 г. Бацька пісьменьніка ў 1946 годзе быў рэпрэсаваны па 58-м артыкуле ў Карагандзінскі выпраўленча-працоўны лягер.

Будучы празаік пакінуў школу і пачаў працаваць. Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, пасьля заканчэньня якога працаваў у «Барысаўскай аб’яднанай газэце».

Неўзабаве пераехаў у Менск. Быў літсупрацоўнікам, загадчыкам аддзелу часопіса «Маладосьць», загадчыкам аддзелу часопіса «Крыніца». З 1990 году — сябра Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Увайшоў у літаратуру ў 1988 годзе.

Напісаў некалькі раманаў, шмат аповесьцяў і апавяданьняў, а таксама каля дзясятка п’ес і кінасцэнарыяў.

Аўтар кніг «Любіць ноч — права пацукоў», «Пятая цэнтурыя, трыццаць другі катрэн», «Ліст у галактыку «Млечны шлях». Доўгія гады быў звязаны з выдавецтвам «Галіяфы», дзе апошнія гады рэгулярна выходзілі яго новыя кнігі і перавыдаваліся ранейшыя творы.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.3(8)