Общество

Палітвязню Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне: яму пагражае да 12 год зняволення

Расіяніну Ягору Дуднікаву выставілі новае абвінавачванне па частцы 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса «Распальванне сацыяльнай варожасці групай асобаў». Яму пагражае да 12 год зняволення, паведамляе Вясна.

– Яны мяне амаль зламалі ў траўні, але цяпер я не дам ім гэтага зрабіць, яны мяне не зламаюць! — цытуе «Вясна» яго словы.

Ягора Дуднікава затрымалі 5 мая за тое, што ён агучваў відэаролікі і рабіў аўдыяпаведамленні ў тэлеграм-канале. Тады на яго завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак».

У лісце з СІЗА ён расказаў пра катаванні і збіццё.

Напісаць Ягору Дуднікаву можна па адрасе: СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1(14)