Палітэмігрант з Лепельшчыны незвычайным спосабам павіншаваў суайчыннікаў са святам нацыянальнага сцяга
Леў Міхееў — актывіст і пісьменнік — размясціў НА панэлі водгукаў для Лепельскага райвыканкама віншаванне з гадавінай прыняцця нацыянальнага сцяга БНР.
Пра гэта піша тэлеграм-канал Віцебск, я гуляю.
Тэкст віншавання быў наступны:
– Са святам, шаноўныя землякі і жыхары вёскі Бароўка. Менавіта 5 жніўня 1918 года бел-чырвона-белы сцяг быў зацверджаны ў якасці дзяржаўнага сцяга Беларускай Народнай Рэспублікі.
Старонка падзей жніўня 2020 года не перагорнутая, і мы, беларусы, абавязкова давядзём пачатыя ў краіне перамены да канца. Жыве Беларусь!
У невялікім горадзе Лепелі, што на Віцебшчыне, у якім жыве крыху больш за 17 тысяч насельніцтва, пераслед па палітычных матывах за іншадумства зведалі ўжо некалькі сотняў чалавек.
У зняволенні знаходзяцца, па некаторых звестках, каля 10 чалавек. Але дакладная лічба невядомая, бо іх саміх, родных, знаёмых і сяброў улады запужваюць, каб ніякай інфармацыі не было ў СМІ.
Таксама з людзьмі, якіх штрафавалі і саджалі на суткі па палітычна матываваных артыкулах, міліцыянты часта праводзяць так званыя прафілактычныя гутаркі, правяраюць тэлефоны. Вядома, што такіх грамадзян не бяруць на працу ў дзяржаўныя структуры, хоць там і ёсць вакантныя месцы.
Читайте еще
Избранное