Пайшоў з жыцця Станіслаў Шушкевіч

Экс-старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі было 87 гадоў.

У ноч на 4 мая не стала першага кіраўніка незалежнай Беларусі Станіслава Шушкевіча.

Вясной гэтага года ён захварэў на каранавірус, і хвароба дала ўскладненні, з-за чаго палітык напрыканцы красавіка трапіў у рэанімацыю. Літаральна тыдзень таму яго выпісалі, але здароўе Шушкевіча было ўжо незваротна падарванае.

Станіслаў Шушкевіч — член-карэспандэнт акадэміі навук, у 1991-1994 быў старшынём Вярхоўнага Савета 12-га склікання. Адзін з падпісантаў Белавежскага пагаднення, якое паставіла кропку ў існаваньні СССР.

«Салідарнасць» выказвае шчырыя спачуванні жонцы Ірыне, усім сваякам і сябрам Станіслава Станіслававіча і смуткуе разам з імі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.4(9)