Политика
Анастасія Зелянкова

Падтрымайце Кастуся Лукашова

Родныя Кастуся Лукашова будуць вельмі ўдзячныя, калі вы прыйдзеце падтрымаць яго. Судовае разбіральніцтва па справе грамадскага актывіста працягнецца ў панядзелак у 11.00 у судзе Ленінскага раёна.

Кастуся Лукашова абвінавачваюць у супраціве работнікам міліцыі. Яму пагражае да шасці год турэмнага зняволення. У віну грамадскаму актывіту ставіцца эпізод 29 сакавіка, калі Канстанцін Лукашоў вывозіў свайго брата Вячаслава Сіўчыка з бальніцы і не спыніў машыну на патрабаванне людзей у цывільным, якія, як пазней высветлілася, з’яўляліся супрацоўнікамі праваахоўных органаў.

З 19 снежня Кастусь Лукашоў знаходзіцца за кратамі. Паводле следчых, яго арыштавалі за тое, што ён не з’яўляўся на допыты, аднак, як запэўніваюць родныя, ніякіх павестак Кастусю Лукашову не прысылалі, усе дзевяць месяцаў з моманту інцыдэнта ён спраўна хадзіў на працу і ніякім чынам не хаваўся ад работнікаў міліцыі.

— Судзяць невінаватага чалавека, — адзначыў “Салідарнацсці” Вячаслаў Сіўчык. — Мы ўсе павінны падтрымаць яго — Кастусю зараз гэта вельмі неабходна. Будзем удзячныя, калі людзі прыйдуць у зал суда і выкажуць сваю салідарнасць.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)