Падчас зняволення Сяргей Скрабец схуднеў на 30 кілаграмаў

Палітвязень Сяргей Скрабец за паўтары гады зняволення схуднеў на 30 кілаграмаў. Да арышту былы дэпутат важыў 100 кілаграмаў, пасля — 70.

У віцебскай калоніі палітвязень падтрымліваў галадоўку экс-кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Казуліна і галадаў разам з ім 27 дзён — аж да вызвалення. Падчас галадоўкі салідарнасці з патрабаваннямі Казуліна — разглядзець сітуацыю с парушэннямі правоў чалавека ў Беларусі ў Радзе Бяспекі ААН — Сяргей Скрабец страціў 17 кілаграмаў вагі.

Як паведаміў Сяргей Скрабец прэс-цэнтру Хартыі`97, у зняволенні ў яго абвастрылася падагра, пагоршыўся зрок і парушыўся абмен рэчываў. У самы блізкі час Сяргей Скрабец мае намер прайсці медыцынскае абследванне.

Фото Юлии ДОРОШЕВИЧ 

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)