Общество
Аліна РАДАЧЫНСКАЯ, «Завтра твоей страны»

Пачаўся перапіс беларускамоўных у сацыяльных сетках

Згуртаванне «Talaka.by», што займаецца папулярызацыяй мовы ў сеціве, з пачатку 2012 спрабуе пералічыць беларускамоўных, зарэгістраваных на расейскім сайце «Вконтакте», запрашаючы іх у адмысловую суполку «Перапіс».

А пачалося ўсё з простага жадання даведацца, што ж насамрэч адбываецца з мовай у Інтэрнэце.

— На адной IT -канферэнцыі ад кіраўніка найбуйнешай арганізацыі, якая займаецца апытаннямі ў Інтэрнэце, я даведаўся, што статыстыка пра колькасць беларускамоўных не збіралася, бо заказчыкаў гэта не цікавіць, — распавядае адзін з каардынатараў праекту Яўген Клішэвіч.

У сваім даследванні «талакоўцы» не прэтэндуюць на аб’ектыўнасць. Гэта хутчэй спосаб нагадаць пра тое, што вывучаць гэтае пытанне неабходна:

— Я спадзяюся, што ў хуткім часе кім-небудзь будзе ўсё ж праведзена больш-менш паўнавартаснае даследванне, бо бізнэс, асабліва буйны, пачынае ўсё больш звяртаць увагу на беларускую мову. І тут не трэба нават прывязваць нейкія сацыяльныя аспекты. З вычайна, гэта проста камерцыйны разлік , — лічыць Яўген.

Пашукавік сайту «Вконтакте» выдае, каля чатырох мільёнаў акаунтаў з Беларусі.

Працяг матэрыяла глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)