Па БТ паказалі 20-хвілінны фільм пра «банду Аўтуховіча». Пяць назіранняў
Наша Нiва пiша, што з праграмы на АНТ можна даведацца новага? Што гучыць пераканаўча, а што не падмацавана нічым?
Гэта адзіны кадр з новых допытаў. Але невядома, што прамаўляе Аўтуховіч
- У фільме не паказваюць ніводзін допыт Аўтуховіча, толькі кавалак старога відэа, дзе ён размаўляе з кімьсці, седзячы са звязанымі рукамі.
«Мірныя пратэсты нічога не вырашаюць», — казаў ён тады. Выказвалася здагадка, што гэта дыялог з адвакатам. Такая размова абараняецца заканадаўствам, яна павінна быць канфідэнцыйнай.
Разам з тым у эфіры гучаць аўдыяпаведамленні, якія, як сцвярджаецца, Аўтуховіч дасылаў жыхару Лельчыцкага раёна Віктару Снегару. Той дапамагаў яму пераходзіць беларуска-ўкраінскую мяжу, а цяпер дае паказанні. Голас Аўтуховіча на запісах выглядае рэальным, але нічога «тэрарыстычнага» ў яго фразах няма.
- У кадры пастаянна паказваецца нібыта перапіска Аўтуховіча з рознымі абанентамі (найхутчэй, у тэлеграме). Але ніякіх доказаў таго, што цытаты ўзятыя з тэлефона Аўтуховіча, няма.
- Пра якіх людзей ідзе гаворка ў праграме?
Дзмітрый Палойка — беларус у складзе «Данбаса», ён нібыта быў сувязным.
Сямён Сяменчанка — камандзір добраахвотнага батальёна «Данбас», нібыта абяцаў Аўтуховічу арганізаваць пераход мяжы.
Павел Сава — удзельнік падпалу аўто і дома ў Ваўкавыску, дае паказанні.
Галіна Дзербыш — нібыта дапамагала Аўтуховічу ў Гродне.
Артур Папок — нібыта дапамагаў узрываць машыну ў Гродне, нібыта пераходзіў мяжу разам з Аўтуховічам. Злавіць яго не ўдалося, знаходзіцца ў бягах.
- Гаворыцца, што Аўтуховіч нібыта напісаў украінскаму спецслужбісту: «На чарзе начальнік Ваўкавыскага РАУС». Доказаў няма. Але нават калі ўявіць, што такое паведамленне існавала, што яно значыць? Гаворка ідзе пра магчымы напад на міліцыянера ці чарговы падпал аўто?
- Стваральнікі фільма абяцаюць расказаць у другой частцы, якую зброю Аўтуховіч нібыта прывёз у Беларусь і дзе яе хаваў. Намякаюць, што меркавалася ўзарваць пасажырскі аўтобус. Доказаў пакуль ніякіх.
Читайте еще
Избранное