Коктейль

Някляеў: «А выпрастаўся — і ў сабе пазнаў Алеся, Паўла, Зьміцера, Міколу!..»

Беларускі палітык і паэт з нагоды 23 лютага прысвяціў свой верш сапраўдным абаронцам Айчыны.

У прысвячэнні да верша Уладзімір Някляеў пазначае: «Алесю Бяляцкаму, Зьміцеру Дашкевічу, Паўлу Севярынцу, Міколу Статкевічу, усім абаронцам Айчыны».

Няма людзей з жалеза, з іншай цвёрдасці,

Але ёсць людзі гонару і годнасці,

Ёсць людзі духу, што цвярдзей ад сталі,

Якіх не знішчылі, як ні знішчалі,

Як ні каралі, каб іх дух скарыць,

Ды не скарылі!..

 

Вечны Зьніч гарыць

У сэрцах іх – і асвятляе шлях

У самых цёмных і глухіх часах,

Каб не зблукаў народ, каб не прапаў,

На сцюжах часу не схіліўся долу,

А выпрастаўся — і ў сабе пазнаў

Алеся,

Паўла,

Зьміцера,

Міколу!..

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(23)