Скандалы

Ніну Багінскую затрымалі і адвезлі ў псіхіятрычны цэнтр у Навінкі ў ейны юбілей

Напярэдадні легенда нацыянальнага руху адзначала 75 гадоў. На свае народзіны спадарыня Ніна выйшла на вуліцы Менску з плакатам «Свабоду палітвязням».

Архiўны здымак. Фота Tacjana Gračanikava

— Яны выклікалі хуткую дапамогу, завезлі ў Навінкі. У Навінках я не першы раз, далі толькі паперку падпісаць, што я не адчуваю патрэбы ў лячэнні, што я псіхічна здаровы чалавек. Я села на 18-ы аўтобус і прыехала дахаты, — распавяла Ніна Багінская Белс*ту.

Таксама міліцыянты склалі на Ніну Багінскую пратакол. Спадарыня Ніна патлумачыла сілавікам, што напярэдадні быў таксама юбілей палітвязня Паўла Севярынца, які, як і мноства людзей, сядзіць за кратамі, а таму неабходна патрабаваць іхнага вызвалення.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.9(45)