Общество

Сяргей Нікалюк, Новы час

Нікалюк: Дэмакратыя — гэта вам не дранікі есці!

Базавыя прынцыпы — гэта святое. Паміж стаўленнем да закона Івана Жахлівага і Мікіты Хрушчова прынцыповай розніцы няма, нягледзячы на прамежак часу ў чатырыста гадоў!

Фота Аляксандра Лібертада

Спецыялісты сцвярджаюць, што існуе не менш за тысячу азначэнняў паняцця «культура». Не здзіўлюся, што і з паняццем «дэмакратыя» не ўсё так адназначна. Выбірай — не хачу. Ад старажытных грэкаў да сучаснага палітыка-крымінальніка Джаба Іаселіяні з яго ўнікальным вопытам сузірання неба ў клетачку на працягу 20 гадоў.

«Дэмакратыя — гэта вам не лобіа есці». Спрачацца не буду. Арыстоцеля і Платона чытаў, пакаштаваць жа лобіа не давялося. Таму не ўпэўнены, што пры замене слова «лобіа» на «дранікі» застанецца першапачатковы сэнс вызначэння паняцця дэмакратыі.

Але ў захаванні першапачатковага сэнсу мы і не маем патрэбы. Нам ніхто не забараняе наліваць, так бы мовіць, у старыя мяхі маладое віно ўласнай вытворчасці.

Напрыклад, вось так: «Калі вы чуеце размовы пра нейкую дэмакратыю, вы павінны разумець, што ў тым выглядзе, у якім мы разумеем гэтую дэмакратыю, яе блізка няма ні ў адной краіне» (22.06.2020).

За ўсе краіны не скажу, але ў Еўропе таварышаў па розуме, для якіх «дэмакратыя — гэта вам не дранікі есці», мы дакладна не сустрэнем.

Між тым, сумнявацца ў тым, што паміж дэмакратыяй, правамі чалавека і дзеясловам «есці» існуе наўпроставая сувязь, не даводзіцца. Цытую: «Асноўнае права чалавека было паесці і апрануцца, чым я і займаўся» (31.05.2019).

Цалкам арыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(6)