Общество

Кацярына Шуст, Новы час

«Неверагодна цяжка бачыць збіццё іншых людзей. Нашмат цяжэй, чым самому патрапіць пад дубінку»

З самага пачатку мірных пратэстаў Віталь Алейнік шмат дапамагаў валанцёрам каля Акрэсціна, а таксама тым, хто шукаў па РУУСах ды ізалятарах сваіх затрыманых сяброў і родных. Але нечакана Віталь і сам патрапіў за краты.

Здарылася гэта 23 верасня, калі таемная інаўгурацыя Лукашэнкі выклікала новую моцную хвалю народнага абурэння, людзі пачалі пратэставаць, збіраліся каля стэлы.

Віталь, праўда, туды не трапіў: знаходзячыся далёка ад эпіцэнтра пратэстаў, на плошчы Свабоды, ужо па дарозе ў метро ён сутыкнуўся з невядомымі людзьмі ў аліўкавай форме, якія хапалі ўсіх мінакоў запар.

— Верагодна, гэта былі супрацоўнікі ГУБАЗіК, затрыманне адбылося недалёка ад іх будынка, куды мяне і адвялі. Прыводзілі новых і новых затрыманых, у людзей забіралі тэлефоны і патрабавалі паролі.

Асабліва мярзотным у паводзінах гэтых «балаклаўшчыкаў» было тое, што яны шукалі ў прыладах нават не доказы ўдзелу ці каардынацыі пратэстаў, а асабістую інфармацыю, гучна каментавалі сямейныя фота, перапіскі, здзекліва паведамлялі, маўляў, «а вось і смс ад жонкі, хвалюецца, напэўна».

Вельмі цяжка было гэта чуць, хоць да майго тэлефон справа і не дайшла. Увогуле, бязмежжа пачынаецца з дробязяў, але на кожным этапе пасля затрымання расце як снежны ком.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.6(10)