«Не хацелі нават памераць ціск». Што вядома пра стан Марыі Калесьнікавай

Больш за год, ад лютага 2023-га, блізкія Марыі Калесьнікавай нічога ня ведаюць пра яе. Свабода са сваіх крыніц дазналася трохі інфармацыі пра палітзьняволеную.

– Увесь гэты час, прынамсі амаль год, Марыя знаходзіцца ў поўнай ізаляцыі. Яе зьмясьцілі ў адзіночную камэру ПКТ — памяшканьне камэрнага тыпу. Паводле закону, максымальны тэрмін знаходжаньня ў ПКТ — 6 месяцаў. Таму яе пераводзілі на некалькі дзён у ШЫЗА — і адтуль зноў кінулі ў ПКТ, — патлумачыў адзін з суразмоўцаў.

Нагадаем, у канцы лістапада 2023 году асуджаная на 11 гадоў Марыя Калесьнікава трапіла ў рэанімацыю Гомельскага шпіталя хуткай дапамогі. Ёй правялі экстраную апэрацыю, выявілі прабадную язву, якая ўскладнілася пэрытанітам. Пасьля лякарні ў хуткім часе Марыю перавялі назад у калёнію, у мэдыка-санітарную частку. Там ёй дазволілі сустрэцца з бацькам.

З таго часу родныя ня бачылі Марыю, не атрымлівалі лістоў і тэлефанаваньняў.

Яшчэ адна крыніца сьцьвярджае, што праблемы са здароўем у Марыі працягваюцца і цяпер.

– Па-першае, апэрацыя не прайшла бясьсьледна. Яна моцна схуднела. Перанесла некалькі прастудных захворваньняў. У яе быў высокі ціск, але ёй адмаўляліся адразу даць лекі. Ды што там — не хацелі нават па яе просьбе памераць ціск, хоць яна настойвала, — кажа суразмоўца.

Паводле яе, Марыю пераводзілі ПКТ у ШЫЗА. Адрозьненьне ў тым, што ў ШЫЗА больш холадна і сыра, чым у ПКТ, не даюць матраца, падушкі, коўдры, пасьцельнай бялізны і верхняй вопраткі.

– Застаесься толькі ў футболцы, «ласінах» і форменным гарнітуры. Спаць даводзіцца на голых дошках. У такіх умовах была і Марыя. Ад холаду і вільгаці там пачынаюць балець суставы, — кажа яшчэ адна суразмоўца, якая нядаўна вызвалілася з Гомельскай жаночай калёніі.

Паводле яе, Калесьнікаву пасьля ШЫЗА перавялі назад у ПКТ, дзе ўмовы былі лепшымі. «Там хоць ёсьць матрац, коўдра, пасьцельная бялізна і вопратка», — зазначыла крыніца.

Суразмоўца дадае, што Марыю Калесьнікаву ня водзяць на працу, яна ізаляваная ў адзіночнай камэры. Іншыя зьняволеныя жанчыны, трапляючы ў ШЫЗА, чулі яе голас, калі яна была там і казала ахоўнікам пра тое, што адчувае сябе блага.

Читайте еще

Конвейер репрессий. СК угрожает забрать имущество у 104 участников празднования Дня Воли за границей. Стало известно решение суда в отношении двух священников

Конвейер репрессий. В России задержан доктор Мартов, который открыто критиковал действия беларусских властей во время пандемии коронавируса. Суд над матерью-одиночкой в Минске

Конвейер репрессий. Задержали программистку, которая приехала в Беларусь из Польши. Философ Мацкевич, который показал, как «думать Беларусь», в тюрьме встречает 68-й день рождения

Конвейер репрессий. Задержан программист Банковского процессингового центра за участие в маршах в 2020 году. Гомельчанина, удалившего аккаунт за три года до задержания, будут судить за комментарии в телеграме

Конвейер репрессий. Переводчица Ольга Калацкая на свободе

Конвейер репрессий. Что известно об осужденном за «измену государству» электромонтере. Священникам из Шумилино присудили «сутки». Очередной хапун на «Немане»