Навумчык: «Тыя, хто цяпер кажа, што «перамога зусім блізкая» — у лепшым выпадку, займаюцца самападманам»

Палітык — пра тое, чаму мірны пратэст не можа вырашыць праблему хутка.

— Аналізуючы падзеі жніўня 2020, некаторыя кажуць (на мой погляд, цалкам слушна), што калі б 200-300 тысяч узялі, умоўна кажучы, рэзыдэнцыю — пралілася б кроў, але сёньня ўлада была б іншай. Але — пралілася б кроў. Абіраць такі спосаб, на маё глыбокае перакананьне, мае права толькі той, хто сам стане ў першыя шэрагі зь ясным усьведамленьнем, што гэта, магчыма, апошнія хвіліны ягонага жыцьця, — піша Сяргей Навумчык.

Шендерович: «Мирный путь, который выбрала белорусская революция, проигрывает прямому революционному насилию»

Беларусы абралі іншае — мірны супраціў. Ён мае тую перавагу, што суправаджаецца глыбіннымі пераменамі ў народнай сьвядомасьці. У жніўні 91-га БНФ дамогся Незалежнасьці, спыненьня дзейнасьці КПБ-КПСС, але сьвядомасьць большасьці засталася «саўковай» — гэта і спрацавала на прэзыдэнцкіх выбарах ў 94-м.

Шлях мірнага супраціву рэдка калі прыводзіць да хуткай зьмены, бо існуе неабходная ўмова: раскол дзяржаўнага апарату і сілавых структураў.

Як вучыць гісторыя, такі раскол ва ўмовах татальнага непрыманьня народам дыктатуры непазьбежна адбываецца, але працэс можа заняць ня год і ня два.

Николюк: «Задача у нас не Лукашенко сместить. У нас задача общество сменить»

Абраўшы мірны шлях, гэта трэба ясна ўсьведамляць.

І мне падаецца, тыя, хто цяпер кажа, што «перамога зусім блізкая, трэба толькі крыху яшчэ пацярпець» — у лепшым выпадку, займаюцца самападманам, у горшым — займаюцца проста падманам.

Навумчык: «У пакорлівым, рабскім маўчаньні і бачыць Лукашэнка «народнае адзінства»

Оцени статью:
1
2
3
4
5
Средний балл - 4.8 (оценок:55)