Навумчык: Што самае важнае ў зьлівах відэа зьдзекаў над людзьмі

Журналіст Сяргей Навумчык – пра наступствы для антыгерояў чарговай скандальнай гісторыі.

— Самае важнае ў сёньняшніх відэа зьдзекаў над людзьмі ў РАЎС 12 жніўня — гэта ня зьмест (ён, канешне, жахлівы, але гэта яшчэ ня самае жахлівае з таго, што было і што можа зьявіцца ў наступных фрагмэнтах), — піша Сяргей Навумчык.

Важны сам факт перадачы відэаматэрыялу з «сарцавіны» сыстэмы МУС (наўрад ці гэта мог зрабіць звычайны сэржант). Некалькіх супрацоўнікаў ужо ідэнтыфікавалі — і несумненна, што гэтыя апазнаныя на будучым сьледзтве назавуць імёны ўсіх вядомых ім удзельнікаў, а тыя, у сваю чаргу, іншых, у тым ліку і камандзіраў.

У дылеме «15 гадоў турмы — альбо супрацоўніцтва са сьледзтвам і 5 гадоў», пэрсанажы відэа зробяць, трэба думаць, правільны выбар.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(151)