Навумчык: Што можа стаяць за сумеснымі манеўрамі пскоўскіх і віцебскіх дэсантнікаў
Журналіст і экс-дэпутат Вярхоўнага Савета Сяргей Навумчык – пра новы ўзровень вайсковага супрацоўніцтва.
Ілюстрацыйнае фота, ria.ru
— Сумесныя манэўры беларускіх і расейскіх дэсантнікаў сьведчаць, што вайсковае супрацоўніцтва Масквы і Менску выходзіць на новы ўзровень. Але ёсьць і ня менш істотная адметнасьць, — піша Сяршей Навумчык. — Манэўры цяжка ацаніць інакш, як адпрацоўку карных дзеяньняў супраць мірнага насельніцтва.
Пра гэта сьведчыць і геаграфія (палігон «Асіповічы» у Менскай вобласьці — што адносна далёка ад мяжы зь ненавісным NATO, напрыклад, палітон «Дрэтунь» на Віцебшчыне значна бліжэй), і даты — з 15 па 27 сакавіка.
За два дні да завяршэньня вучэньняў, 25 сакавіка — гадавіна незалежнасьці БНР («Дзень Волі»), на які Сьвятланай Ціханоўскай анансаваныя вулічныя акцыі. У выпадку, калі яны набудуць масавы характар, беларускія і расейскія дэсантнікі могуць на мірных пратэстоўцах адпрацаваць заяўленае Мінабароны РФ «совместные специальные действия усиленного парашютно-десантного батальона в обороне и наступлении днем и ночью».
Выбар менавіта такога часу можа мець і іншую мэту — запалохваньне. Зрэшты, маральнае застрашэньне заўсёды было элемэнтам любой вайны — ці з замежным праціўнікам, ці з уласным народам.
Оцените статью
1 2 3 4 5Читайте еще
Избранное