Политика

Навумчык: «Пакуль будзе пуцінскі рэжым — будзе і Лукашэнка»

Яшчэ раз пра Пэласі і Тайвань. І якое дачыненьне гэта мае да Беларусі.

— Пачытаў я зьдзеклівыя камэнтары — «Ну, і дзе ваш напад Кітаю на Тайвань пасьля візыту Пэласі? Дзе вайна Кітаю з ЗША?», — піша палітычны аналітык Сяргей Навумчык. — Бачу, што «кліпавае мысьленьне» (усё павінна адбывацца хутка, пажадана за хвіліну) замацоўваецца ў нас усё мацней.

Сяргей Навумчык

Пекін, як выглядае, пасьля візыту Пэласі зрабіў выбар, і гэты выбар — ваеннае вырашэньне «праблемы Тайваню».

Абсалютна ясна, што такі спосаб патрабуе комплекснай падрыхтоўкі, з улікам канцэнтрацыі ваенна-марскіх сілаў іншых гульцоў у рэгіёне (з’езд КПК у лістападзе — асобны фактар, да гэтага Сі ня будзе рабіць рэзкіх рухаў). Канешне, калі Кітай пачне ваенныя дзеяньні (фактычна, яны ўжо пачатыя, бо манеўры — гэта неабходны іх этап), Кітай будзе імкнуцца запазьбегчы непасрэднага ваеннага сутыкненьня з ЗША — але тут ужо ніхто ня можа даць ніякіх гарантый.

Асабіста мяне ўзрост прымушае падыходзіць да праблемаў выключна прагматычна. Мне застаецца гадоў 20 жыцьця, да сьветлых часоў, калі «усе людзі на планеце — браты і сёстры», я не дажыву, мая сьціплая мара — убачыць зьнішчэньне рэжыму Лукашэнкі. Яно немагчымае без зьнішчэньня рэжыму Пуціна.

Пакуль будзе пуцінскі рэжым — будзе і Лукашэнка. Пры гэтым, пад «пуцінскім рэжымам» я разумею нават ня столькі самога Пуціна, колькі гэбэшна-імперскую сыстэму. Саму Расейскую Імпэрыю, калі хочаце.

А найбольш рэальны спосаб зьнішчыць імпэрыю — гэта перамога Украіны.

Адсюль, усё, што на карысьць гэтай перамогі — на карысьць Беларусі.

Усё, што адцягвае ўвагу ад барацьбы Украіны з агрэсарам, што замінае яе перамозе, — не на карысьць Беларусі.

Вось такі ў мяне «вузканацыянальны падыход».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.7(28)