Навумчык: Чаму Пуцін не падтрымае Бабарыку

Меркаванне экс-дэпутата Вярхоўнага Савета Сяргея Навумчыка.

— Заява прыхільнікаў Віктара Бабарыкі аб стварэньні партыі актывізавала дыскусіі пра падтрымку былога кіраўніка банку Крамлём — прычым ня толькі ў справе ягонага вызваленьня, але і ў далейшым магчымым вылучэньні на пасаду прэзыдэнта, — піша Сяргей Навумчык. —  Тым больш, што, паводле некаторых апытаньняў, менавіта Бабарыка мае цяпер найбольшы палітычны рэйтынг.

Яшчэ некалькі месяцаў таму такі варыянт падаваўся цалкам рэальным. Але цяпер зьявіўся адзін фактар, які ставіць пад сумнеў падтрымку Пуціным Бабарыкі ў якасьці замены Лукашэнкі (пры тым, што, паводле некаторых крыніцаў, Крэмль працягвае настойваць на ягоным вызваленьні). Імя гэтага фактару — Навальны.

Аналітыкі справядліва адзначаюць, што Крэмль не падтрымаў пратэст у Беларусі не ў апошнюю чаргу і таму, што Пуцін не жадаў дэманстраваць расейскаму насельніцтву прыклад зьмены ўлады ў выніку масавых акцый. Занадта ўжо спакусьлівым можа падацца такі прыклад для расейскага народа.

Цяпер, калі галоўны апанэнт Пуціна Аляксей Навальны знаходзіцца за кратамі і прызнаны палітычным вязьнем, дапамагаць іншаму палітычнаму вязьню ў суседняй краіне атрымаць уладу — азначае паказаць свайму народу прамую пэрспэктыву: сёньня — у турме, заўтра — у Крамлі.

Ёсьць, канешне, клясычныя прыклады Мандэлы і Гаўла, але дзе тая Афрыка і дзе тая Эўропа? А Беларусь — побач.

Увогуле, у сваім сёньняшнім аслабленым стане Лукашэнка задавальняе Пуціна па ўсіх парамэтрах; па вялікім рахунку, мяняць яго на некага іншага няма асаблівай патрэбы. Тым больш, калі такая замена ўмацуе пазыцыі палітыка, імя якога Пуцін імкнецца ніколі не вымаўляць.

Класковский: Грядущие электоральные кампании — «бомба» для Лукашенко

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.2(47)