Политика

Навумчык: «А хто сказаў, што Пуцін баіцца прамога сутыкненьня з NATO?»

Больш за тое – ён гэтага дамагаецца.

— Перакананы, што Пуцін мае намер прабіваць праз Літву «калідор» да Калінінграду – найхутчэй, з дапамогай т.зв. «беларускага» войска, якое цяпер знаходзіцца ў ягоным поўным распараджэньні. — лічыць Сяргей Навумчык.

Прамое сутыкненьне з NATO? А хто сказаў, што Пуцін гэтага баіцца? Па-мойму, прамога сутыкненьня з Пуціным баіцца менавіта NATO, пра што яго кіраўнікі рэгулярна заяўляюць у сувязі з Украінай.

Пуцін жа гэтага не баіцца і, больш за тое, – ён гэтага дамагаецца. Тым больш, калі ёсьць магчымасьць паслаць не ўласнае, а «беларускае» войска.

Увогуле, надышоў час чытаць словы так, як яны былі сказаныя. Крэмль даўно даў зразумець, што вайна ва Украіне – гэта вайна з Захадам. І менавіта гэта павінны былі пачуць кіраўнікі NATO – і адказаць адразу і адэкватна, адказаць так, каб у Масквы на стагодзьдзі адбілася ахвота «сабіраць землі».

«Адразу» – гэта значыць, у 2008-м, калі была Грузія, ці ў крайнім выпадку ў 2014-м, калі быў Крым. Люты 2022-га быў апошняй магчымасьцю.

Цяпер ужо позна. Вельмі хочацца памыліцца, але падобна на тое, што ваяваць з імпэрыяй войскам NATO давядзецца ўжо на сваёй тэрыторыі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(31)