Общество

«Нам застаецца яго клопат пра Бацькаўшчыну». Памёр гісторык Леанід Лыч

8 лютага яму мусіла споўніцца 92 гады.

Фота Budzma.by

17 студзеня на 92-м годзе жыцця памёр вядомы беларускі гістрык Леанід Лыч. Пра гэта паведаміла старшыня ТБМ Алена Анісім.

— Толькі што прыйшла чарговая сумная вестка: Леанід Лыч пакінуў гэты свет. Усе гады незалежнасці Беларусі спадар Леанід выступаў яе непахісным абаронцам, — напісала Анісім. — Ён не шкадаваў сіл і пісаў шмат артыкулаў пра важнасць беларускай мовы і абароны нашай культуры. Нам застаюцца яго кнігі, яго выступы. Нам застаецца яго клопат пра Бацькаўшчыну. Адыходзяць магікане беларускай справы. Наша ўдзячнасць і светлыя ўспаміны!

Як паведамляюць у Саюзе беларускіх пісьменнікаў, апошнія некалькі тыдняў Леанід Лыч лячыўся ад каранавірусу.

Леанід Лыч нарадзіўся 8 лютага 1929 года ў вёсцы Магільнае, Уздзенскага раёна Мінскай вобласці.

Доктар гістарычных навук, даследаваў пытанні сацыяльна-класавых адносін у савецкі час. Тэмамі яго навуковай дзейнасці былі праблемы беларускай культуры пад нямецкай акупацыяй, а такасама моўная палітыка ў Беларусі ў XIX-XX ст. і міжнацыянальныя адносіны ў краіне ў XX стагоддзі.

Даследаваў уплыў наступстваў рэферэндуму 1995 года на стан беларускай мовы ў сучаснай Беларусі. З працамі гісторыка можна азнаёміцца на ягонай палічцы на сайце Камунікат.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(13)