Общество

Начальніка полацкага ізалятара знайшлі нежывым

21 мая знайшлі цела начальніка ізалятара часовага ўтрымання Полацкага РАУС. Спачатку прагучала, што на працоўным месцы. Паводле папярэдняй інфармацыі, Кірыл М. здзейсніў суіцыд, паведамляе Наша Нiва. 

Інфармацыю аб гэтым пацвердзілі ў дзяжурнай службе Полацкага РАУС.

Прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава ўдакладніла, што цела начальніка ІЧУ Полацкага РАУСа знайшлі НЕ на працоўным месцы. Прычыны смерці высвятляюцца.

Пра памерлага вядома тое, што на пасадзе ён прабыў вельмі кароткі час — да таго служыў ва ўнутраных войсках.

Сам ён з Полацка. У яго засталося двое сыноў.

Учора ж стала вядома і пра знойдзенага нежывым 50-гадовага экс-начальніка упраўлення аховы правапарадку Брэсцкай абласной міліцыі Генадзя Вайтовіча.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(39)