У чэрвені супрацоўнікі Следчага камітэта прыехалі з ператрусам на адрас у Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, дзе журналіст Зміцер Панкавец афіцыйна зарэгістраваны, паведамляе Беларуская асацыяцыя журналістаў.
«Ведаю, што паказвалі панятым дакумент пра тое, што на мяне заведзеная крымінальная справа. Артыкул мне не вядомы, але з расповеду зразумела, што справа нібыта за сувязі з каліноўцамі», — распавёў БАЖ Зміцер Панкавец.