На рахунак СК паступілі 110 тысяч рублёў ад сваякоў супрацоўнікаў «Прэс-клюбу»
Такім чынам родныя арыштаваных кампэнсавалі шкоду, нібыта нанесеную ад дзейнасьці культурна-асьветніцкага праекту, паведамляе Радыё Свабода.
Пра тое, што 6 студзеня на рахунак Сьледчага камітэту родныя затрыманых супрацоўнікаў «Прэс-клюбу» пералічылі амаль 110 тысяч рублёў, расказала дачка Юліі Слуцкай, Аляксандра.
— Сёньня мы ўнесьлі плацёж на рахунак Сьледчага камітэту, — расказала Аляксандра Слуцкая. — Гэта называецца «забесьпячэньне пагашэньня нанесеных стратаў» — 109 769 рублёў. Такая сума фігуруе ў матэрыялах справы. У кампэнсацыі сродкаў удзельнічалі родныя ўсіх затрыманых.
Па словах Аляксандры Слуцкай, кампэнсацыя сродкаў не азначае прызнаньня віны абвінавачанымі.
Читайте еще
Избранное