Скандалы

На Акрэсціна адправілі хлопца з пацверджаным каранавірусам

32-гадовы мінчанін Дзмітрый Папай знаходзіцца на самаізаляцыі з пацверджаным каранавірусам, піша Наша Ніва.

Кажа, што ў сям’і — жонка і двое малых дзяцей — скончыліся грошы, таму паехаў да сяброў, каб пазычыць. А па дарозе вырашыў падтрымаць дэманстрантаў добрай песняй і ўключыў у машыне «Родны кут».

Дзмітрый нават не выходзіў з машыны, але сілавікі палічылі ўключаную песню удзелам у несанкцыянаваным мерапрыемстве і выцягнулі хлопца з аўто.

На яго склалі пратакол за мітынг і за парушэнне правілаў ізаляцыі.

У Фрунзенскім РУУСе валанцёрам паведамілі, што хворы на каранавірус Дзмітрый Папай будзе чакаць суда ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна.

«Заступился за женщину». Как задержали экс-ведущего «Калыханки»

Более 1000 задержанных на «Марше народовластия». Среди них — «Мисс Беларусь-2008»

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 1.8(9)