Общество

Вікторыя Чаплева, Новы час

Мужа пазбавілі віда на жыхарства, жонка – пад «крыміналкай». Як жыве сям’я актывістаў са Смаргоні

Смаргонь — адзін з нямногіх невялікіх гарадоў Беларусі, дзе мясцовыя жыхары дагэтуль выходзяць на шпацыр у цэнтр кожны дзень. Сярод тых, хто трывае пераслед з боку міліцыі, але не здаецца, – Ілля і Вольга Петуновы.

Пасля выбараў мясцовых прадпрымальнікаў Вольгу і Іллю Петуновых неаднаразова судзілі па адміністрацыйных артыкулах. Мы гутарылі з сям’ёй у кастрычніку, калі Вольга стала падазраванай па арт. 188 Крымінальнага кодэкса («Паклёп»).

Дваіх мясцовых жыхароў, Руслана Валюка і Ірыну Маркаву, 18 лютага асудзілі па гэтым артыкуле: за нібыта распаўсюд улётак з інфармацыяй, якая абражае супрацоўнікаў сілавых структур, Руслану прысудзілі два гады «хіміі», а Ірыне — два гады «хатняй хіміі». А з Вольгі Петуновай абвінавачанні знялі. Але на гэтым пераслед яе і мужа не скончыўся.

Ілля — расіянін, але доўгі час жыве ў Смаргоні, мае тут свой бізнес. Некалькі месяцаў таму яго пазбавілі пасведчання на жыхарства ў Беларусі. Ён мяркуе, што гэта было зроблена менавіта за яго актыўную грамадзянскую пазіцыю. Любы адміністрацыйны пратакол можа наблізіць магчымую яго дэпартацыю з краіны.

Старэйшы сын сям’і Ваня мае разумовую адсталасць. Пасля таго, як да Петуновых прыходзілі супрацоўнікі міліцыі з ператрусам па справе аб «паклёпе» ў верасні, у хлопца забралі тэлефон з камп’ютарам.

У выніку ў яго здарыўся прыступ эпілепсіі, стан пагоршыўся. Вольгу тады пасадзілі на «суткі», таму яна не мела магчымасці супакоіць сына. Пасля розгаласу тэлефон усё ж вярнулі, аднак стан Вані поўнасцю не аднавіўся.

Для таго, каб сям’я магла адпачыць, Вольга ўзяла дазвол у Следчым камітэце на паездку ў Турцыю. Аднак па вяртанні ў Беларусь Вольгу затрымалі ў аэрапорце.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3.5(8)