Политика

Моладзевых актывістаў затрымліваюць і папярэджваюць

Затрыманныя актывісты “Маладога фронту” Кася Галіцкая і Іван Спірын адпушчаны на свабоду. Як паведамляе Радыё Свабода, з маладых людзей узялі падпіску аб недапушчальнасці парушэння грамадскага парадку. Каля дома яшчэ аднаго актывіста арганізацыі Барыса Гарэцкага зараз дзяжурыць міліцыя.

Касю Галіцкую і Івана Спірына затрымалі сёння раніцай у Мінску. Дзяўчыне паведамілі, што яна знаходзіцца ў вышуку, і адвезлі на допыт у пракуратуру, Івана Спірына даставілі у дзяжурную частку міліцыі. Пасля таго, як з маладых людзей узялі падпіску аб недапушчальнасці парушэння грамадскага парадку, іх адпусцілі.

Таксама стала вядома, што каля пад’ездаў дамоў маці і бабулі актывіста “Маладога фронту” Барыса Гарэцкага зараз дзяжураць міліцыянты ў цывільным. Актывісты лічаць, што супрацоўнікі праваахоўных органаў атрымалі загад ізаляваць найбольш актыўных удзельнікаў вулічных акцый на час правядзеньня “Чарнобыльскага шляху”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)