Политика
Ганна Соўсь, «Радыё Свабода»

Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў

Восьмы дзень працягваецца галадоўка апазыцыйнай моладзі. У ёй бяруць удзел каля 40 актывістаў зь Менску, Салігорску, Горадні, Жодзіна, Ліды і ўкраінскага Луцку. Галадоўнікі патрабуюць спыніць крымінальны перасьлед актывістаў “Маладога фронту”, а таксама вызваліць палітычных зьняволеных у Беларусі.

Кіраўніцтва “Маладога фронту” сёньня заклікала ўсіх непаўналетніх актывістаў спыніць удзел у гэтай акцыі. Тым часам да галадоўкі далучаюцца новыя людзі з розных куткоў Беларусі.

Лідэр аб’яднаных дэмакратычных сілаў Аляксандар Мілінкевіч падтрымаў галадоўнікаў і бліжэйшымі днямі зьбіраецца наведаць салігорскіх удзельнікаў акцыі.

(Мілінкевіч: ) “Тое, што робіць улада з арганізацыямі “Малады фронт” і “Партнэрства” — гэта, безумоўна, шаленства. Маладыя людзі ня могуць зарэгістравацца, а за тое, што яны хочуць рабіць штосьці для радзімы, іх проста хочуць судзіць і пасадзіць у турму. Я лічу, што гэта — людзі, якія маюць гонар і годнасьць. І я падтрымліваю іхную акцыю і буду рабіць усё, што ад мяне залежыць, каб аб гэтай акцыі даведаліся кіраўнікі дэмакратычных краінаў. Я лічу, што мы павінны далучыць грамадзянскую супольнасьць і дзяржавы Эўропы да падтрымкі гэтай моладзі”.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)