Міліцыянты палічылі паветраныя балёнікі друкаваным выданьнем
Аршанца Руслана Канавалава выклікалі сёньня ў аршанскую транспартную міліцыю для складаньня пратаколу пра адміністрацыйнае правапарушэньне. 30 красавіка ў яго канфіскавалі 1.700 балёнікаў зь лягатыпам кампанію «Гавары праўду».
Паводле Руслана Канавалава, міліцыянты пільнавалі яго на вакзале. Аднак адразу пратаколаў складаць, чамусьці, ня сталі.Сёньняшні пратакол быў складзены паводле артыкула 22.9 — нібыта спадар Канавалаў, які прывёз балёнікі зь Менску ў Воршу, займаўся незаконным распаўсюдам пэрыядычных друкаваных выданьняў. Міліцыянты сказалі, што перададуць гэты дакумэнт у суд і загадалі чакаць позвы.
Тым ня менш, забраныя амаль два тыдні таму балёнікі яны вярнулі ўладальніку.
Читайте еще
Избранное