Общество

Міліцыя будзе шукаць вінаватых у разбурэньні “лавы Клінтана”

Супрацоўнікі Менскага РУУС працягваюць сьледчыя дзеяньні па факце разбурэньня невядомымі "лавы Клінтана" ва ўрочышчы Курапаты. З моманту ўсталяваньня лаву 11 разоў апаганьвалі. Злачынцы так i не былі выяўленыя.

Як паведаміў БелаПАН дасьледчык тэмы сталінскіх рэпрэсіяў кандыдат гістарычных навук Ігар Кузьняцоў, 12 сакавіка опэрупаўнаважаны Бараўлянскага адзелу Менскага РУУС Дзяніс Дудараў яшчэ раз апытаў сьведак, якія першымі выявілі факт апаганьваньня помнага знаку. Спадар Кузьняцоў у гутарцы з опэрупаўнаважаным зьвярнуў ягоную ўвагу на тую акалічнасьць, што разбурэньне лавы ёсьць не выпадковым, а наўмысным дзеяньнем, выканаўцаў якога трэба шукаць не ў асяродку бамжоў і людзей, якія раней учынялі правапарушэньні, а сярод прадстаўнікоў шэрагу незарэгістраваных арганізацыяў, у тым ліку Рускага нацыянальнага адзінства, чыю абрэвіятуру часьцей за ўсё пакідаюць пасьля сябе злачынцы на апаганеных мэмарыяльных знаках, лічыць Ігар Кузьняцоў.

Факт разбурэньня й зьнікненьня прыкладна трэцяй часткі мэмарыяльнага знаку з надпісам "Ад народу Злучаных Штатаў Амэрыкі народу Беларусі дзеля памяці", усталяванага прэзыдэнтам ЗША Білам Клінтанам у 1994 годзе, быў выяўлены 30 студзеня ў часе сымбалічнай акцыі запальваньня памінальных сьвечак на месцы пахаваньня ахвяраў сталінізму ва ўрочышчы, якое зьяўляецца помнікам гісторыі міжнароднага значэньня.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)