Марына Адамовiч: «Ад яго энергіі і веры на ўсю Беларусь хопіць!»
Мікалаю Статкевічу дазволілі другое спатканне з жонкай.
Марына Адамовіч распавяла пра тое, як прайшла сустрэча ў гомельскім СІЗА. Паводле слоў жонкі палітзняволенага палітыка, які знаходзіцца ў няволі з канца мая 2020 года, ён абсалютна не мяняецца: «Як быццам мы толькі ўчора развіталіся, такі ж вясёлы і ўпэўнены».
Нягледзячы на тое, што палітык знаходзіцца ў камеры адзін і мае доступ да інфармацыі толькі праз дзяржаўнае ТБ і газеты, ён надзіва добра арыентуецца ў сітуацыі ў Беларусі і ў свеце, нават склаў свой жартоўны тлумачальны слоўнік, як правільна разумець сюжэты прапагандыстаў на прыкладзе сітуацыі ў Казахстане.
Таксама ён перакананы ў тым, што ў Беларусі памяняецца ўлада, і называе падзеі «нашай адтэрмінаванай перамогай і іхняй адкладзенай паразай».
Пра тэрмін пераводу палітыку ў калонію дзеля адбывання пакарання (нагадаем, Мікалай Статкевіч асуджаны па «справе Ціханоўскага» да 14 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі асаблівага рэжыму за нібыта арганізацыю масавых беспарадкаў) пакуль невядома, але гэта дакладна адбудзецца толькі пасля разгляду апеляцыйнай скаргі.
— Ад яго энэргіі і веры на ўсю Беларусь хопіць. Не толькі для мяне, — напісала Марына Адамовіч у сацсетках.
Яна дадала, што стан здароўя ў Статкевіча добры: «Не дачакаюцца!».
Нагадаем, па дадзеных на 21 студзеня, Мiкалай Статкевiч за кратами:
дзён
дзён
Читайте еще
Избранное