Политика

Маргарыта Ворыхава: «Абарона дэмакратыі – гэта бесперапыннае змаганне»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву атрымала прэмію «Маладая жанчына Еўропы 2023», якую штогод уручаюць жанчынам за прасоўванне еўрапейскіх каштоўнасцяў.

Маргарыта Ворыхава прысвяціла гэтую прэмію ўсім маладым лідарам Беларусі.

Маладыя людзі граюць вырашальную ролю ў фармаванні будучыні і абароне дэмакратыі. І гэтая ўзнагарода – пацвярджэнне велізарнага патэнцыялу і сілы, якую мае нашая моладзь. Мы разумеем, што абарона дэмакратыі не з'яўляецца нечым, што само сабою разумеецца.

Гэта бесперапыннае змаганне, якое патрабуе пільнасці, непахіснай рашучасці і адвагі супрацьстаяць несправядлівасці.

Напрыканцы свайго выступу маладая лiдарка абвясціла, што ў студзені далучыцца да Кансультатыўнай Рады ў справах моладзі пры Радзе Еўропы: «Гэтая роля дасць мне магчымасць працягваць сваю місію, узмацняць галасы моладзі і падтрымліваць барацьбу за дэмакратыю не толькі ў Беларусі, але і ва ўсіх кутках Еўропы».

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.4(23)