Общество

Крысціна Бандурына

Лёсы расстраляных паэтаў: Валерый Маракоў

«...За гэты край вясной вялікай, быць можа, знімуць галаву...»

Валерый Маракоў, як і іншыя яго расстраляныя таварышы, нарадзіўся не ў тым месцы і не ў той час для таго, каб удосталь надыхацца свабодай і сказаць свету ўсё, што рвалася быць прамоўленым.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года была адной з самых страшных начэй для Беларусі. У гэтую ноч бальшавіцкія каты пазбавілі нашу краіну голасу — голасу сумлення — расстраляўшы 26 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў. 26 жыццяў. Дзясяткі кніг. Сотні вершаў. Адна беларуская культура, якая і па сёння перажывае гэтую вялікую страту.

Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў курапацкім лесе.

Сённяшні паэт, свабодны ад цэнзуры і любых іншых умоўнасцей, наўрад ці зможа зразумець, праз што даводзілася праходзіць тонкай творчай натуры, якую заціскалі ў абцугі марксісцка-ленінскай ідэалогіі. Хоць мы і жывём у другім вітку сталінізму, цяпер яшчэ можна не апяваць ударныя поспехі пралетарыяту і не пісаць оды ГПУ.

Валерыю Маракову з гэтым пашчасціла менш. Ён, як і іншыя яго расстраляныя таварышы, нарадзіліся не ў тым месцы і не ў той час для таго, каб удосталь надыхацца свабодай і сказаць свету ўсё, што рвалася быць прамоўленым.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(4)