Общество

Крысціна Бандурына, Новы час

Лёсы расстраляных паэтаў: Тодар Кляшторны

У кожнага з іх быў свой шлях, свой спосаб гаварыць і маўчаць. Расстраляныя беларускія паэты былі адметнымі не толькі вершамі — кожны з іх быў асобай, якую вельмі часта складана было выразаць з радкоў. І ў Тодара Кляшторнага гэта атрымлівалася, мабыць, найменей з усіх.

Ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года была адной з самых страшных начэй для Беларусі. У гэтую ноч бальшавіцкія каты пазбавілі нашу краіну голасу — голасу сумлення — расстраляўшы 26 беларускіх паэтаў, пісьменнікаў, перакладчыкаў. 26 жыццяў.

Дзясяткі кніг. Сотні вершаў. Адна беларуская культура, якая і па сёння перажывае гэтую вялікую страту.

Але бяда ў тым, што такая ноч у гісторыі Беларусі была не адна — і ў кожную з іх, у кожны са страшных дзён краіна губляла сваіх найлепшых людзей, свае душы і сэрцы.

Да гадавіны «Ночы расстраляных паэтаў» «Новы Час» расказвае пра некаторых з тых, чые вершы ўжо больш за 80 гадоў шапочуць хвоі ў беларускіх лясах.

Тодар Кляшторны

Спрабую ўглядзецца ў іх — чорна-белых, парэпаных часам — і з вышыні сённяшняга дня, з адлегласці ў некалькі жыццяў зразумець кожнага, з іх праўдай, іх горыччу, іх няздзейсненымі марамі.

Ці стала для іх звычайным асяроддзе хлусні, крывадушша, даносаў? Ці звыклі яны да таго, што знікаюць людзі? Як насамрэч перажывалася імі спроба закрыць людзям раты?

У кожнага быў свой шлях, свой спосаб гаварыць і маўчаць. Расстраляныя беларускія паэты былі адметнымі не толькі вершамі — кожны з іх быў асобай, якую вельмі часта складана было выразаць з радкоў.

І ў Тодара Кляшторнага гэта атрымлівалася, мабыць, найменей з усіх.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 2(8)