Общество
Алег Грузьдзіловіч, ”Радыё Свабода”

Лукашэнка на паніхіду не прыйшоў

У канцэртную залю “Менск”, дзе праходзіла грамадзкае разьвітаньне з былым міністрам аховы здароўя Людмілай Пастаялкай, пускалі з 10 раніцы да 12 гадзінаў дня. Труну з нябожчыцай ахоўвалі салдаты з роты ганаровай варты.

Разьвітацца з Пастаялкай прышлі каля 300 чалавек -- простыя людзі і шмат дзяржаўных чыноўнікаў вышэйшага рангу: прэм’ер-міністар Сяргей Сідорскі, кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Генадзь Нявыглас, намесьнікі прэм’ера, міністры, іх намесьнікі, сэнатары. Шмат чыноўнікаў былі з жонкамі. Аляксандр Лукашэнка, ягоныя сыны Віктар і Дзьмітрый у цырымоніі разьвітаньня ў канцэртнай зале “Менск” не ўдзельнічалі.

Паводле зьвестак, перад пахаваньнем на Усходніх могілках ў Доме міласэрнасьці мусіць адбыцца яшчэ адна паніхіда для блізкіх і сваякоў Людмілы Пастаялкі.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 0(0)