Літоўскага дыплямата будуць ахоўваць ад беларускіх уладаў?
Найбуйнейшае балтыйская інфармацыйная агенцыя BNS паведаміла, што ў Сойме Літвы разглядаецца магчымасьць вылучыць Альбінасу Янушку, які да нядаўняга часу быў дыпляматам высокага рангу, дзяржаўную ахову ад магчымага перасьледу з боку беларускіх уладаў.
Балтыйская інфармацыйная агенцыя BNS паведаміла, што на закрытым паседжаньні Камітэту замежных справаў Сойму Літвы у пятніцу вылучэньне аховы было па-сутнасьці падтрыманае.
Паводле зьвестак BNS, Вільня атрымала намёкі зь Менску, што ў абмен на нядаўна затрыманага ў Літве падазраванага ў шпіянажы Сяргея Моніча беларускія улады “пакінулі б у спакоі” А.Янушку, але магчымасьць такога абмену была адхіленая на паседжаньні парлямэнцкага камітэту замежных справаў Літвы.
Пытаньне аховы А.Янушкі будзе разглядацца на супольным паседжаньні парлямэнцкіх камітэтаў замежных справаў і нацыянальнай бясьпекі і абароны ў аўторак. Пытаньне аховы таксама мае вырашацца міністэрствам унутраных справаў Літвы і Дэпартэмэнтам дзяржбясьпекі. У гэты самы дзень Віленскі акруговы суд будзе разглядаць справу аб перадачы Польшчы падазраванага ў шпіянажы С.Моніча.
Читайте еще
Избранное