Ліквідаваны Рух «За Свабоду». Губарэвіч: «У новай Беларусі арганізацыя атрымае легальны статус палітычнай партыі»

Вярхоўны суд Беларусі па прапанове Міністэрства юстыцыі прыняў рашэнне аб пазбаўленні рэгістрацыі Руха «За Свабоду».

Старшыня арганізацыі Юрый Губарэвіч адзначае, што кампанія прэсінгу з боку рэжыма ў дачыненні да Руха ў 2021 годзе працягвалася больш за шэсць месяцаў.

—  Фармальнае пазбаўленне легальнага статуса арганізацыі не здольнае забраць у актывістаў Руха пачуццё веры ў слушнасць абранага шляху, салідарнасць і ўзаемападтрымку, — лічыць палітык. — Гэтак жа не сыйдзе ў нябыт усё тое станоўчае, што было зроблена за 15-ці гадовую гісторыю дзейнасці арганізацыі.

Юрый Губарэвіч перакананы: у новай Беларусі Рух «За Свабоду» атрымае легальны статус палітычнай партыі якая на ўсіх узроўнях выбарных органаў улады будзе прадстаўляць інтарэсы праеўрапейска арыентаванай часткі грамадства.

Оцени статью

1 2 3 4 5

Средний балл 3(2)