Красныя, жоўтыя, зялёныя – з’явіўся спіс бяспечных і небяспечных для беларускіх актывістаў краін

Яго склалі Народныя амбасады Беларусі і Офіс Святланы Ціханоўскай.

У спісе пазначаны краіны, якія супрацоўнічаюць з рэжымам і ў межах пагаднення аб выдачы могуць затрымаць і выслаць на радзіму грамадзяніна Беларусі, які можа быць пад пераследам.

Складальнікі адзначаюць:

  • Дадзеныя на гэтай старонцы прызначаны пераважна для беларусаў і беларусак замежжа, якія падчас выбараў 2020 года, так і пасля іх, прымалі ўдзел у акцыях пратэсту ў Беларусі ці па-за яе межамі, вялі ці працягваюць весці актыўную дзейнасць, накіраваную на дэмакратычныя перамены ў Беларусі.
  • Увага! Раім не ехаць у Беларусь. Варта ўлічваць рызыкі, звязаныя з пэўнымі абмежаваннямі грамадзянскіх свабод. Кожны чалавек мае права на свабоду і бяспеку, таму трэба адказна падыходзіць да рашэння аб паездцы. Раім ўважліва аналізаваць сітуацыю з правамі чалавека і рызыкі, звязаныя з магчымым пераследам. Здароўе і свабода з'яўляюцца найвялікшымі каштоўнасцямі.
  • Не існуе 100% спісаў, якія краіны бяспечны, а якія не. Уся прадстаўленая тут інфармацыя носіць выключна азнаямленчы характар.

Красным колерам адзначаны небяспечныя краіны для актывістаў і актывістак, у тым ліку і ў якасці транзіту. Улады гэтых краін супрацоўнічаюць з беларускім і/ці расейскім рэжымам.

Жоўты колер – таксама небяспечная краіна. Калі вы ведаеце ці мяркуеце, што на вас у Беларусі распачата крымінальная справа ці вядзецца пераслед, вельмі варта звярнуць увагу на пазначаныя такім колерам краіны. Асабліва гэта датычыцца тых, хто знаходзіцца пад міжнароднай аховай ці мае статус уцекача

Зялены колер – бяспечная краіна.

У спісе ёсць краіны Еўропы, Азіі, Афрыкі, Паўночнай Амерыкі, Паўднёвай Амерыкі, Аўстраліі і Акіяніі. Іх колеры – глядзіце тут.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(1)