Конвейер репрессий. Жительницу Гродно осудили на семь лет колонии. Пинского священника приговорили к «домашней химии»
Хроника политического преследования 24 июля.
Журналістку Яўгенію Курловіч схілялі да супрацоўніцтва з КДБ. Яна адмовілася
Дзяўчына супрацоўнічае з Malanka Media і не хавае гэтага факту: нават яе фотаздымак можна ўбачыць на галоўнай старонцы выдання ва ўкладцы «Каманда». Але невядомы, які назваўся супрацоўнікам КДБ, звярнуўся да яе не наўпрост, а патэлефанаваў праз Telegram з нумара яе брата.
Размаўляць з ім Яўгенія адмовілася, і тады размова працягнулася ў перапісцы, частку якой журналістка паказала на сваёй старонцы ў Facebook. У гэтай перапісцы невядомы не прадставіўся, але сцвярджаў, што ягоныя дакументы бачыў брат дзяўчыны.
«Гэта адбылося 21 ліпеня, у аўторак, — расказала журналістка прэс-службе БАЖ. — Размова была пра тое, што я вось ужо 6 гадоў, як з’ехала з Беларусі, і што гэта можна лёгка паправіць з дапамогай КДБ. У абмен на магчымасць бесперашкодна ездзіць у Беларусь мне прапаноўвалася перапіска ў Telegram: каб я паведамляла ім нейкія звесткі.
Спробу звязацца са мной праз брата гэты чалавек патлумачыў нібыта клопатам пра маю маму — маўляў, не хацелася турбаваць чалавека са слабым здароўем».
Маніпуляванне звесткамі пра здароўе маці, якая мае праблемы з сэрцам, журналістка лічыць дадатковым элементам маральнага ціску на яе з мэтай схіліць да супрацоўніцтва.
Дзяўчына падкрэслівае, што з моманту яе ад’езду з Беларусі ў чэрвені 2020-га году яе бацькоў, якія засталіся ў Мінску, не пакідалі ў спакоі.
«У 2022 годзе забіралі на гутарку ў КДБ, дома было некалькі ператрусаў — у 2022, 2023 і 2025 гадах. Таксама ў 2025 годзе я атрымала паведамленне ў Facebook ад не знаёмага мне чалавека, які згадаў мой допіс пра тое, як я даўно не была ў Беларусі і прапанаваў «дапамогу» ад «сваёй арганізацыі». Я ветліва развіталася. З чым звязаны інтарэс да мяне зараз, я не ведаю — я не палітык, не актывістка, не публічная асоба. А па сваёй мне няма чаго дадаць: мы ўсё публікуем, ўсё ахвотныя могуць проста падпісацца і чытаць. Размаўляць з КДБ я не хачу і не буду», — кажа Яўгенія.
Журналістка супрацоўнічае з выданнем Malanka Media, якое ў лютым 2023 года рашэннем МУС было прызнана «экстрэмісцкім фармаваннем». Асабісты TikTok-канал Яўгеніі Курловіч прызнаны «экстрэмісцкай інфармацыйнай прадукцыяй».
Жительницу Гродно осудили на семь лет колонии за «оскорбление Лукашенко»
Последнее заседание по делу гродненки Валентины Наумовой прошло 24 июля.
В результате судья Николай Рачинский приговорил ее к 7 годам лишения свободы в колонии строгого режима, сообщает Гродзенская праваабарона.
Наумову признали виновной по 11 статьям Уголовного кодекса:
- статья 16, часть 6 (пособничество в соучастии в преступлении)
- 130, ч. 1 (разжигание иной социальной вражды)
- 130, ч. 3 (действия, предусмотренные частями 1 или 2 статьи, совершенные группой лиц)
- 188 (клевета)
- 203-1, ч. 3 (нарушение тайны переписки, телефонных переговоров)
- 361-4, ч. 1 и 2 (содействие экстремистской деятельности, те же действия, совершенные повторно)
- 367, ч. 2 (клевета в отношении Лукашенко)
- 368, ч. 1 (оскорбление Лукашенко)
- 369 (оскорбление представителя власти)
- 370 (издевательство над государственными символами)
- 391 (неуважение к судье).
Женщину задержали 5 сентября 2025 года и поместили в тюрьму №1 в Гродно. Сначала в деле фигурировала ч. 2 ст. 367 (клевета на Лукашенко). Но 27 февраля 2026 года были предъявлены новые обвинения по статьям УК.
Пінскаму святару і шматдзетнаму бацьку далі два гады «хатняй хіміі» за «садзейнічанне экстрэмізму»
Праваслаўнага святара Аляксея Пыцько асудзілі да 2 гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатняя хімія»). 24 ліпеня яго імя з'явілася ў «спісе экстрэмістаў» ад МУС.
Брэсцкі абласны суд прызнаў Пыцько вінаватым па частках 1 і 2 артыкула 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Як піша Хрысціянская візія, магчыма, ягоны пераслед звязаны са «справай Гаюна».
Аляксею Пыцько 43 гады. Ён родам з Лепеля, скончыў гістарычны факультэт ВДУ па спецыяльнасці «Тэалогія», пазней вучыўся ў Мінскай духоўнай акадэміі і атрымаў пасвячэнне ў Віцебску. Цяпер служыць у Пінскай дыяцэзіі.
Разам з жонкай выхоўвае пецярых дзяцей.
Читайте еще
Избранное