Гісторыя выкарыстання рэжымам [Лукашэнкі] тактыкі прымусу для вытворчасці падобнага кантэнту ставіць пад сумнеў добраахвотны характар удзелу грамадзяніна ЗША.
Дзяржаўны дэпартамент не мае вышэйшага прыярытэту, чым бяспека грамадзян ЗША за мяжой, і мы будзем працягваць выступаць за паляпшэнне становішча гэтага затрыманага амерыканца. Я паўтараю даўнюю рэкамендацыю ўрада ЗША, што грамадзяне ЗША не павінны ездзіць у Беларусь, а тыя, хто знаходзіцца ў Беларусі, павінны неадкладна з’ехаць з краіны.