Конвейер репрессий. К «химии» приговорили девушку с Гомельщины. За «содействие экстремизму» осудили уроженку России. Цветы у посольства в Вильнюсе в память об Алесе Пушкине
Хроника политического преследования 11 июля.
Гадавіна смерці Алеся Пушкіна: кветкі і запаленая свечка ля пасольства Беларусі ў Вільнюсе
Асудзілі дзяўчыну, якая ў 2020‑м патрабавала ад кандыдатаў пазіцыі па Украіне
34‑гадовую Марыю Пашкоўскую з Гомельшчыны, якая любіць ратаваць жывёл і не баіцца публічна выказваць сваю пазіцыю, адправілі за краты, піша Наша Ніва. Яе абвінавацілі ў «паклёпе» на Лукашэнку і «садзейнічанні экстрэмізму».
Марыі Пашкоўскай 34 гады. Яна родам са Жлобіна. Дзяўчына ў 2009‑м скончыла гомельскую гімназію №46 імя Блеза Паскаля. Пасля гэтага яна паступіла на факультэт французскай мовы Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта і атрымала дыплом у 2014-м.
Па-за вучобай і працай Марыя заўсёды захаплялася прыродай: яна любіць птушак і па магчымасці займаецца выратаваннем жывёл.
Дзяўчына заўсёды мела цвёрдую грамадзянскую пазіцыю. Яшчэ падчас пратэстаў супраць інтэграцыі з Расіяй у 2019‑м яна казала: «Вельмі лёгка страціць незалежнасць, але адваяваць яе будзе немагчыма. Дрэнна, што выйшлі адзінкі, але адзінкі ратуюць свет, а не масавасць».
У ліпені 2020 года Марыя прыйшла на перадвыбарчы мітынг Святланы Ціханоўскай у Жлобіне з плакатам, каб выказаць пратэст супраць «выбараў без выбару». Яна казала, што не падтрымлівае аніводнага з кандыдатаў, але патрабавала ад апазіцыйных палітыкаў выразна асудзіць канфлікт ва Украіне і акупацыю Крыма.
У ліпені 2026 года стала вядома пра прысуд Пашкоўскай. Гомельскі абласны суд прызнаў Марыю вінаватай паводле частак 1 і 2 артыкула 361‑4 Крымінальнага кодэкса («садзейнічанне экстрэміцскай дзейнасці»), а таксама паводле частак 1 і 2 артыкула 367 («паклёп на Лукашэнку»).
Ёй прысудзілі «хімію» з накіраваннем, але дакладны тэрмін невядомы.
У Гомелі за «садзейнічанне экстрэмізму» асудзілі ўраджэнку Расіі
У Гомельскім абласным судзе быў вынесены прысуд 56-гадовай жыхарцы Мазыра Жанне Серада. Яе абвінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці» (ч. 1 і 2 арт. 361-4 Крымінальнага кодэкса), піша Гомельская Вясна.
Верагодна, жанчыне прысудзілі абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову («хатнюю хімію»).
Жанна Серада нарадзілася ў Расіі, там атрымала адукацыю ў сферы паліграфіі. Але доўгі час жыве ў Мазыры, маючы там сям’ю. Яна захапляецца падарожжамі, аб’ехала шмат якія краіны свету.
Читайте еще
Избранное