Политика

Сяргей Салаўёў, Новы час

«Колькі разоў ужо казалі беларускім уладам: не бывае падзеяў без наступстваў»

А яны ўсё ніяк не хочуць у гэта верыць. Думаюць, што варта нешта зрабіць — а потым яно само як-небудзь разруліцца. Не, спадарства, не разруліцца. І цяпер улады збіраюць ураджай, які пасеялі даўно.

На тыдні ўвага ўсё яшчэ была прыкутая да мігранцкага крызісу. Падаецца, намаганнямі ЕС і рашучай пазіцыяй краін Балтыі і Польшчы яго ўдалося купіраваць.

Шантаж мігрантамі не прайшоў. Два званка Меркель тут не згулялі справу, хутчэй, згуляла еўрапейская дыпламатыя, прычым, накіраваная не ў бок афіцыйнага Мінска.

Краіны, адкуль прыбылі мігранты, пад уражаннем магчымых санкцый да сваіх авіякампаній, пачалі вывозіць тых, хто пагадзіўся вярнуцца. Але ў Беларусі ўсё ж застаецца багата тых, хто ў надзеі трапіць у Германію штурмаваў межы Польшчы.

І гэта ператварылася ў праблему беларускага боку. Мы памятаем, як ад пачатку Лукашэнка казаў «калектыўнаму Захаду», што, «раз вы такія кепскія і ўводзіце санкцыі, я не буду спыняць мігрантаў». І не тое што не спыняў, але і арганізаваў «міграцыйны калідор».

А наступствы гэтага мы бачым цяпер, калі «губернатар» Гарадзеншчыны Каранік просіць у Еўропы грошай на ўтрыманне тых самых мігрантаў.

А дэпутат Савіных (між іншым, гадаванец таго самага міністэрства замежных спраў і, на хвіліначку, старшыня парламенцкай камісіі па міжнародных справах) кажа: міграцыйны крызіс у Беларусі надоўга, і рэспубліцы трэба рыхтавацца да сур'ёзных складанасцяў. Заўважце: не Еўропе трэба рыхтавацца да складанасцяў, а Беларусі.

Цалкам артыкул чытайце тут

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 4.8(16)