Политика

Класкоўскi: «Усё будзе рабіцца звычайным дубаломным чынам»

Палiтычны аглядальнiк — пра мегамітынг у нядзелю, якi абяцалi ўлады.

— Калі ўлады сапраўды наважыліся сабраць 25 кастрычніка свой мегамітынг, то варта памятаць, што ў кіі два канцы і абодва б'юць, — пiша Аляксандр Класкоўскi. — Па-першае, праціўнікі Лукашэнкі могуць ўспрыняць гэта як выклік — і выйдуць нават тыя, хто мо і не планаваў.

Па-другое, на фоне афіцыйнага зборышча мясіць удзельнікаў пратэставай акцыі азначае цалкам перакрэсліць піяраўскую карцінку. Бо менавіта на другім будзе зроблены акцэнт у айчынных незалежных і сусветных медыях. І ўвогуле, калі афіцыйны наратыў такі, што ябацькаў да халеры, а супраць толькі купка адмарозкаў, то болей лагічна іх не заўважаць.

Цікава, наколькі спрацуе адміністрацыйны рэсурс (бо метад збору на праўладнае мерапрыемства, натуральна, добраахвотна-прымусовы) і як улады будуць выблытвацца з дылемы, варта ці не варта дэманстраваць гэтым разам паказальную брутальнасць у дачыненні да палітычных апанентаў.

Зрэшты, мо для іх і дылемы няма. Сённяшняя фраза Лукашэнкі, што «в воскресенье в Минске будет наведен порядок», можа азначаць, што ўсё будзе рабіцца звычайным дубаломным чынам.

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(56)