Класкоўскi: «Чыста савецкі падыход — галоўнае, каб паказчык быў добры»

Палітычны аглядальнік — пра тое, што не так са свежай фразай Лукашэнка.

— Я бачу інфармацыю, кантралюю, але ні ў якім разе нельга расслабляцца. Трэба да канца прайсці гэты шлях і даказаць усім, асабліва ў нас у краіне, — сказаў у чацвер Аляксандр Лукашэнка, паведамляе ОНТ. — Нам трэба змагацца за жыццё людзей. Трэба трымацца з усіх сіл і ратаваць людзей, таму што застанецца адзін паказчык — смяротнасць.

Аляксандр Класкоўскi, у сваю чаргу, адзначае, што, на першы погляд, лейтматыў — ратаваць людзей, што цалкам гуманна, высакародна.

— Але калі б далей было сказана нешта кшталту: няма нічога болей каштоўнага за чалавечае жыццё... А тут — пра паказчык, — пiша палітычны аглядальнік. — Чыста савецкі падыход — галоўнае, каб паказчык быў добры. Вымуштраваных падначаленых арыентуюць на паказчык.

Ці не тут адказ на загадку, чаму афіцыйны працэнт смяротнасці ад COVID-19 ў Беларусі неймаверна нізкі?

Оцените статью

1 2 3 4 5

Средний балл 5(77)